Аракел Рыгоравіч Бабаханян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аракел Рыгоравіч Бабаханян
Remove ads

Лео (арм.: Լեո), сапр. Аракел Рыгоравіч Бабаханян (14 [26] красавіка 1860, Шуша, Бакінская губерня14 лістапада 1932, Ерэван — армянскі гісторык, пісьменнік, публіцыст, прафесар Ерэванскага ўніверсітэта.

Хуткія факты Аракел Рыгоравіч Бабаханян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў школу, займаўся самаадукацыяй. Працаваў натарыяльным пісарам, тэлеграфістам, кіраўніком друкарняй «Арар» (Шуша, Баку). У 1895—1906 гг. — супрацоўнік, сакратар газеты «Мшак». У 1906—1907 гг. выкладаў у семінарыі Геваргян (Эчміядзін). З 1924 года да канца жыцця выкладаў у Ерэванскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць

Да пачатку XX стагоддзя апублікаваў шмат даследаванняў па асноўных праблемах гісторыі Арменіі і яе культуры. Яму прыналежаць манаграфіі на армянскай мове, прысвечаныя гісторыі армянскага друкарства, жыцця і дзейнасці кіраўніка армянскай царквы ў Расіі Іосіфа Аргуцінскага, грамадскіх дзеячаў, публіцыстаў і крытыкаў XIX стагоддзя Сцяпанаса Назарана і Грэгара Арцруні.

У апошнія гады жыцця працаваў над шматтамовай гісторыяй Арменіі.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads