Кай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кай (індан.: Kei) — архіпелаг на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 1438 км².
Remove ads
Геаграфія
Архіпелаг Кай месціцца на мяжы Арафурскага мора і мора Банда. Усяго налічвае 77 астравоў, аднак населены толькі 13. Найбуйнейшы востраў Кай-Бесар займае плошчу каля 550 км².
Архіпелаг мае складаную геалагічную пабудову. Аснова буйных астравоў складаецца з метамарфічных горных парод. Назіраюцца шырокія пласты мергелю і гліны. Для ўзбярэжжаў і малых астравоў характэрны вапняковыя глебы каралавага паходжання. Астравы знакаміты сваімі белымі пляжамі. Архіпелаг знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +23°C да +31°C. Найбольш вільготны месяц — студзень, калі колькасць ападкаў дасягае 373 мм.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кай
- Indonesia: The Kai Islands (Kei Islands)
- The Kei Islands: Perfect Paradise?
- BAB I PENDAHULUAN Архівавана 29 сакавіка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads