Арганоіды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арганоіды
Remove ads

Арганоіды (ад орган і стар.-грэч.: εἶδος — від), ці арганелы  — у цыталогіі пастаянныя спецыялізаваныя структуры ў клетках жывых арганізмаў. Кожны арганоід выконвае пэўныя функцыі, жыццёва неабходныя для клеткі. Тэрмін «Арганоіды» тлумачыцца супастаўленнем гэтых кампанентаў клеткі з органамі шматклетачнага арганізма. Арганоіды супрацьпастаўляюць часавым уключэнням клеткі, якія з'яўляюцца і знікаюць падчас абмену рэчываў.

Thumb
цытаплазма разам з яе кампанентамі (арганеламі), у тыповай жывёльнай клетцы:
(1) Ядзерка
(2) Ядро
(3) Рыбасома (маленькія пункты)
(4) Везікула
(5) Шурпаты эндаплазматычны рэтыкулум (ER)
(6) Апарат Гольджы
(7) Цыташкілет
(8) Гладкі эндаплазматычны рэтыкулум
(9) Мітахондрыя
(10) Вакуоль
(11) Цытаплазма
(12) Лізасома
(13) Цэнтрыёль і Цэнтрасома

Часам арганоідамі лічаць толькі пастаянныя структуры клеткі, размешчаныя ў яе цытаплазме. Часцяком ядро і ўнутрыядзерныя структуры (напрыклад, ядзерка) не завуць арганоідамі. Клетачную мембрану, вейчыкі і жгуцікі таксама звычайна не прылічваюць да арганоідаў.

Не завуць арганоідамі таксама рэцэптары і іншыя дробныя, малекулярнага ўзроўню, структуры. Мяжа паміж малекуламі і арганоідамі не вельмі выразная. Так, рыбасомы, якія звычайна адназначна адносяць да арганоідаў, можна лічыць і складаным малекулярным комплексам. Усё часцей да арганоідаў прылічваюць і іншыя падобныя комплексы параўнальных памераў і ўзроўню складанасці — пратэасомы, сплайсасомы і інш. У той жа час параўнальныя па памерах элементы цыташкілета (мікратрубачкі, тоўстыя філаменты папярочнапаласатых мышцаў і г.д.) звычайна да арганоідаў не адносяць. Ступень сталасці клетачнай структуры — таксама ненадзейны крытэрый яе аднясення да арганоідаў. Так, верацяно дзялення, якое хоць і не ўвесь час, але заканамерна прысутнічае ва ўсіх эўкарыятычных клетках, звычайна да арганоідаў не адносяць, а везікулы, якія ўвесь час з'яўляюцца і знікаюць падчас абмену рэчываў — адносяць. Шмат у чым набор арганоідаў, які пералічваецца ў навучальных кіраўніцтвах, вызначаецца традыцыяй.

Больш інфармацыі Арганела, Асноўная функцыя ...

Мяркуюць, што мітахондрыі і пластыды — гэта былыя сімбіёнты клетак, што ўтрымліваюць іх, якія некалі былі самастойнымі пракарыётамі (гл. Протасімбіятычная тэорыя).

Remove ads

Литература

  • Биологический энциклопедический словарь. — М., «Советская энциклопедия», 1986.
  • Грин Н., Стаут У., Тейлор Д. Биология. — М., «Мир».

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads