Аркадзь Карпавіч Шмыгун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аркадзь Карпавіч Шмыгун (5 лістапада 1908, вёска Старая Шараеўшчына, Бабруйскі раён — 16 красавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (31.5.1945).
Remove ads
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1930 г. Скончыў курсы «Выстрал» (1937). З жніўня 1944 г. на 1-м Беларускім фронце. Полк пад камандаваннем маёра А. Шмыгуна вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі: фарсіраваў Віслу, 2 дні вёў баі за Варшаву. 16.4.1945 г. ў баі на подступах да Берліна Шмыгун А. К. ўварваўся ў акопы праціўніка і загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў горадзе Дэмбна (Польшча).
Узнагароды — медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава ІІІ ступені, медалі. Імем Шмыгуна А. К. названа Хімоўская школа Бабруйскага раёна, дзе ён вучыўся.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads