Арлея (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арлея — археалагічны помнік каля вёскі Арлея Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе.
Remove ads
Апісанне
Мясцовая назва Царкавішча. Займае ўзгорак авальнай формы, вышынёй 20 м. Мае пляцоўку 50x30 м. Гарадзішча ўмацавана двумя валамі вышынёй 2,5 м, ніжэй прасочваюцца яшчэ два кальцавыя валы вышынёй 3,5 м і паміж імі 2 равы шырынёй 2,5 м і глыбінёй 1 м. Адкрыў і абследаваў ў 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі ў гарадзішчы не праводзіліся.
Літаратура
- Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2002. — С. 27-48
- Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads