Арманда Дыяз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арманда Дыяз
Remove ads

Арма́нда Ды́яз (італ.: Armando Diaz; 5 снежня 1861, Неапаль — 29 лютага 1928, Рым) — ваенны дзеяч Італіі. Па заканчэнні Першай сусветнай вайны атрымаў ганаровае званне герцага Перамогі (італ.: Duca della Vittoria, 1918). Маршал Італіі (4 лістапада 1924).

Хуткія факты Арманда Дыяз, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1881 года — у арміі, вызначыўся ў ходзе экспедыцыі ў Трыпалі ў італа-турэцкай вайне 1911 года. Пасля вайны на камандных пасадах у Генштабе. З пачаткам Першай сусветнай вайны займаў пасаду начальніка аператыўнага аддзела Вярхоўнага камандавання. У 1916 годзе прызначаны камандзірам 49-й дывізіі. Ваяваў на Ізонцы, вызначыўся пры надыходзе італьянскай арміі ў лістападзе 1916-га. У пачатку 1917 года прызначаны камандзірам 28-га армейскага корпуса. У ходзе адзінаццатай бітвы пры Ізонцы, яго корпус змог прарваць аўстра-венгерскі фронт. У тым жа годзе прызначаны начальнікам Генштаба. Дыязу ўдалося спыніць наступленне аўстра-венгерскіх войскаў у Капарэце і прадухіліць поўны разгром італьянскай арміі. У канцы 1918 года італьянская армія пад кіраўніцтвам Дыяза пачала шырокамаштабнае наступленне, якая атрымала назву бітвы пры Віторыа-Венета. У ходзе наступлення аўстра-венгерская армія была разгромлена. 3 лістапада 1918 года баявыя дзеянні на Італьянскім фронце былі спыненыя.

Пасля вайны віцэ-прэзідэнт Ваеннага савета і ваенны міністр Італіі, затым выйшаў у адстаўку.

Remove ads

Зноскі

  1. Armando Diaz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Armando Diaz // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Antenati Праверана 29 жніўня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q106315753'></a>
  4. Antenati Праверана 29 жніўня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q106315753'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads