Армянская евангелісцкая царква
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армянская евангелісцкая царква, АЕЦ (арм.: Հայ Ավետարանական Եկեղեցի, ՀԱԵ) — адна з армянскіх цэркваў, заснаваная ў Канстанцінопалі у 1846 годзе.
Гісторыя
У XIX стагоддзі Канстанцінопаль перажываў рэзкі ўздым духоўнага і інтэлектуальнага жыцця. Гэта падштурхнула многіх да вывучэння Бібліі. Пад патранажам Канстанцінопальскага патрыярхату ААЦ прадстаўніком гарадской інтэлігенцыі Грэгарам Пешдзімалджанам была адкрыта школа, асноўная мэта якой заключалася ў падрыхтоўцы кваліфікаваных святароў для Армянскай апостальскай царквы.
У выніку гэтага ў канстанцінопальскім грамадстве быў сфармаваны «Піетысцкі саюз», члены якога праводзілі сустрэчы для вывучэння Бібліі. Падчас такіх сустрэч былі падняты пытанні пра традыцыі і звычаі Армянскай апостальскай царквы, якія, паводле іх думкі, не адпавядалі Бібліі.
Такая думка пра навуку і практыку ААЦ сутыкнулася з яе цвёрдым адказам, у выніку чаго новыя евангелісты выйшлі з Армянскай апостальскай царквы і ў 1846 годзе афіцыйна зарэгістравалі сваю Армянскую евангелісцкую царкву.
У пачатку ХХІ стагоддзя Армянская евангелісцкая царква мела каля 100 прыходаў у такіх краінах, як Арменія, Аргенціна, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, Балгарыя, Канада, Кіпр, Егіпет, Англія, Францыя, Грузія, Грэцыя, Іран, Ірак, Ліван, Сірыя, Турцыя, Уругвай і ЗША.
Remove ads
Храмы
На тэрыторыі Рэспублікі Арменія ёсць 1 армянская евангелісцкая царква і 50 малітоўных дамоў.
Станам на 2003 год у армянскай дыяспары актыўна дзеялі тры армянскія евангелічныя саюзы:
- Блізкага Усходу (створаны ў 1924 годзе, цэнтр — Бейрут, ахапляе 11 цэркваў Сірыі, 6 — Лівана, 3 — Ірана, 3 — Турцыі, 2 — Грэцыі, 1 — Егіпта),
- Францыі (створаны ў 1927 годзе, урад прызнаў у 1946 г., цэнтр — Парыж, 14 цэркваў),
- Паўночнай Амерыкі (створаны ў 1971 годзе, цэнтр — Нью-Джэрсі, ахапляе 20 і 4 Армянскія евангелічныя цэрквы ЗША і Канады адпаведна).
Армянскія Евангелічныя цэрквы ёсць таксама ў Буэнас-Айрэсе, Сан-Паўла, Мантэвідэа, Лондане, Бруселі, Сафіі, Сіднеі, яны не ўваходзяць ні ў адзін саюз[1].
Remove ads
Зноскі
- Энциклопедия «Армянская диаспора». Ереван, 2003. С. 701.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads