Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: University of California, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Акадэмічныя карані ўстановы ўзыходзяць да 1881 года — да настаўніцкай школы, тады вядомай як Паўднёвае аддзяленне Каліфарнійскай дзяржаўнай настаўніцкай школы (цяпер універсітэт у Сан-Хасэ). Школа была паглынута ў 1919 годзе Каліфарнійскім універсітэтам у Лос-Анджэлесе і стала Паўднёвым аддзяленнем Каліфарнійскага ўніверсітэта, што робіць вучэльню другой найстарэйшай установай у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта з дзесяці наяўных пасля Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе прапануе 337 праграм для атрымання акадэмічных ступеняў бакалаўра і магістра, на якіх штогод навучаецца каля 31 600 студэнтаў і 14 300 слухачоў і аспірантаў. Універсітэт атрымаў 175 тысяч заявак на паступленне на бакалаўрыят восенню 2022 года, што робіць яго самым папулярным універсітэтам у Злучаных Штатах. Універсітэт арганізаваны ў Каледж літаратуры і навукі і 12 прафесійных школ.
Універсітэт уваходзіць у так званую Грамадскую Лігу плюшчу. Станам на 2021 год 27 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 лаўрэатаў прэміі Цьюрынга, два галоўныя навуковыя супрацоўнікі ВПС ЗША і адзін уладальнік прэміі Філдса былі звязаны з універсітэтам у якасці выкладчыкаў, даследчыкаў і выпускнікоў. Станам на жнівень 2021 года 55 выкладчыкаў універсітэта абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША, 29 — у Нацыянальную інжынерную акадэмію ЗША, 41 — у Нацыянальную акадэмію медыцыны ЗША і 156 — у Амерыканскую акадэмію мастацтваў і навук. У 1974 годзе ўніверсітэт быў зарошаны ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў.
Remove ads
Структура
- Школа мастацтваў і архітэктуры
- Школа стаматалогіі
- Школа адукацыі і інфармацыйных студый
- Школа інжынерыі
- Школа права
- Школа менеджменту
- Школа медыцыны
- Школа музыкі
- Школа медсястрынства
- Школа грамадскіх спраў
- Школа грамадскага здароўя
- Школа тэатра, кінематаграфіі і тэлебачання
- Каледж літаратуры і навукі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads