Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец (28 ліпеня (10 жніўня) 1916, в. Бераснёўка, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 20 жніўня 1944) — удзельнік польскага пахода РСЧА (1939) і Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 7-й арміі 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшыня[1].
Remove ads
Біяграфія
Юхнавец, беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы толькі пачатковую адукацыю, пасля уладкаваўся трактарыстам у калгас. У рады Савецкай Арміі ўступіў ў 1938 годзе. Юхнавец прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе[2][3][4][5][1].
У 1940 годзе працаваў трактарыстам у Бягомльскую МТС . На фронце з 1941 года (паводле іншых звестак, з лютага 1943 года[2][4]), вадзіцель, франтавы разведчык, артылерыст.
Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Беларусі і Польшчы[1]. Памочнік камандзіра ўзвода старшына А. Г. Юхнавец вызначыўся ў баях пад Брэстам, асабіста паланіўшы 27 салдат праціўніка[3][5].
Да ліпеня 1944 года быў памочнікам камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 70-й арміі 1-га Беларускага фронту. 26 ліпеня 1944 года праводзілася разведка праціўніка ў вёсцы Беразоўка (на паўночны ўсход ад горада Бяла Падляска), і старшына Юхнавец паланіў двух варожых салдат і здолеў даставіць іх у штаб палка. На наступны дзень, 27 ліпеня, старшына выйшаў на калону праціўніка і здолеў нейтралізаваць галаўную машыну, адкарэктаваўшы агонь савецкай артылерыі на сябе. Аперацыя прывяла да знішчэння 30 машын з ваеннымі грузамі і 150 ворагаў[1].
Загінуў 20 жніўня 1944 года ў баях пад Варшавай[1]. Пахаваны ў в. Множ (Польшча)[2][5][1].
25 верасня 1944 гады Юхнаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Быў кандыдатам у члены КПСС[2][3][4][5].
Remove ads
Узнагароды
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.09.1944 г. За свае заслугі ў час баёў на Курскай дузе ў 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Памяць
Імем А. Г. Юхнаўца названы вуліца ў Бягомлі і Докшыцах і школа ў в. Бераснёўка[1], на доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- Юхновец Арсентий Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713-714. — 737 с.
- Шкадов 1988, с. 825.
- Цярохін 1985, с. 245.
- Беларуская энцыклапедыя 2004, с. 222.
- Их именами названы 1987, с. 704.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads