Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў
Remove ads

Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (укр.: Олександр Валентинович Турчинов; нар. 31 сакавіка 1964, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, спікер Вярхоўнай Рады Украіны (з 22 лютага па 27 лістапада 2014). Кіраўнік фракцыі «Народны фронт» у Вярхоўнай Радзе Украіны (з 27 лістапада 2014).

Хуткія факты Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў, Прэзідэнт Украіны ...

Дэпутат Вярхоўнай Рады з 1998 па 2007 год. З лютага па верасень 2005 года быў кіраўніком Службы бяспекі Украіны. З мая па лістапад 2007 года быў першым намеснікам сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Са снежня 2007 года па сакавік 2010 года быў Першым віцэ-прэм’ер міністрам Украіны. 22 лютага 2014 года абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 23 лютага 2014 года прызначаны Вярхоўнай Радай выконваючым абавязкі Прэзідэнта Украіны. З 26 лютага таго ж года — галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Украіны.

25 траўня 2014 года ўсенародным галасаваннем на пасаду Прэзідэнта Украіны быў выбраны Пётр Парашэнка. Пасля інаўгурацыі П. Парашэнкі 7 чэрвеня Аляксандр Турчынаў склаў з сябе паўнамоцтвы выконваючага абавязкі кіраўніка дзяржавы.

16 снежня 2014 года Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Аляксандра Турчынава сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.[2]

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1022392859 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads