Арсен Восіпавіч Турцэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арсен Восіпавіч Турцэвіч
Remove ads

Арсен Восіпавіч Турцэ́віч (7 (19) мая 1849, Мінская губерня — пасля 1915) — археограф і гісторык.

Хуткія факты Арсен Восіпавіч Турцэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і святара Харкавіцкай Мікалаеўскай царквы Іосіфа Сямёнавіча Турцэвіча.

Скончыў 4 класы Мінскага духоўнага вучылішча, з якога перайшоў у Мазырскую гімназію, дзе скончыў таксама 4 класы (1868).

У 1872 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў выкладчыкам у навучальных установах Літвы ў Шаўляі і Вільні. З 1901 г. у Віленскай археаграфічнай камісіі.

Аўтар падручніка «Руская гісторыя (у сувязі з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага)» (13-е выданне, 1911), навучальнага дапаможніка «Хрэстаматыя па гісторыі Заходняй Расіі» (1892), манаграфіі «Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши» (1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі» і інш.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads