Артур Усеваладавіч Камароўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Артур Усеваладавіч Камароўскі (нар. 22 сакавіка 1991, Мір) — беларускі паэт, мастак, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Таўбін».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 сакавіка 1991 у г.п. Мір. У 2013 годзе скончыў факультэт беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, па спецыяльнасці «беларуская філалогія», у 2014 скончыў магістратуру па спецыяльнасці «літаратуразнаўства».
Выпускнік школы маладога пісьменніка «WRights» СБП па кірунках прозы і паэзіі (2013 і 2020 гадах).
Член ПЭН-цэнтра. Удзельнік арт-гурта "ВІА «Красный Борщевик».
З 21 лютага 2021 года пражываў у Львове, з красавіка 2021 у Тбілісі, са жніўня 2022 у Варшаве.
З 2022 года заснавальнік і рэдактар інтэрнэт-часопіса Таўбін.
Remove ads
Творчасць
Літаратура
Пачынае пісаць першыя творы з 10 гадоў, некалькі вершаў былі надрукаваныя ў Зэльвенскай раённай газеце «Полымя».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вада пачынае жыць» (2020), «Corpus Vile» (2023), «Я і ёсць забаронены сцяг» (2023). Перакладае з украінскай, польскай, англійскай і шведскай моў.
Браў удзел у шматлікіх беларускіх і міжнародных літаратурных і паэтычных фестывалях, сярод іх: «Stralcouski fest» (Мінск, 2019, 2020), «Pradmova» (Мінск, 2020), «Guczna fest» (Варшава, 2023), «Merci Poesi» (Гётэбарг, 2024) а гэтак жа ў міжнароднх фестывалях перформансу «Performensk» (Мінск, 2019), «Now festival» (Тбілісі, 2022), разам з камандай у міжнародных фестывалях «Eve’s Ribs» (Санкт-Пецярбург, 2018, 2019), «Carbonarium» (Кіеў, 2019), «Dotyk» (Мінск, 2020).
Вершы Камароўскага перакладзены на англійскую, польскую, украінскую, шведскую, нарвежскую, эстонскую, італьянскую, рускую мовы.
Мастацтва
Як мастак працуе ў калажы, акцыянізме, перформансе. Удзельнік выставы «Ciahlicy» (Мінск, 2018). Куратар выстаў «Close borders» (Варшава, 2023), «Pokuć» (Варшава, 2024).
Remove ads
Узнагароды
- прэміяй Максіма Багдановіча за кнігу «Вада пачынае жыць» (2021)
- доўгі спіс прэміі Наталлі Арсенневай за кнігу «Вада пачынае жыць» (2021)
- кароткі спіс прэміі Міхала Анемпадыстава з кнігай «Corpus Vile» (2024)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads