Артур Стэнлі Эдынгтан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Стэнлі Эдынгтан
Remove ads

Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.

Хуткія факты Артур Стэнлі Эдынгтан, Дата нараджэння ...

У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Thumb

А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.

У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[10].

Remove ads

Узнагароды і памяць

Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[11].

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Sir Arthur S. Eddington // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Эддингтон Артур Стэнли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

5. Find a Grave — 1996.

6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

7. Матэматычная генеалогія — 1997.

8. NNDB — 2002.

9. Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads