Архенціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архенціна (ісп.: Argentino) — прэснаводнае возера, размешчанае ў патагонскай правінцыі Санта-Крус, Аргенціна. Гэта найбуйнейшае возера ў Аргенціне, плошча яго паверхні — 1415 км²[1] (максімальная шырыня: 20 км). Сярэдняя глыбіня возера 150 м, максімальная — 500 м. Адкрыта ў лістападзе 1782 братамі Антоніа і Франсіска В'едма. Возера размешчана ў нацыянальным парку Лос-Гласьярэс, у якім размешчана вялікая колькасць ледавікоў, сярод якіх найбольш вядомы ледавік Перыта-Марэна. Возера сілкуецца адталай ледавіковай вадой, якая паступае ад некалькіх рэк; вада з возера В'едма паступае праз раку Ла-Леона і мноства горных ручаёў. Плошча вадазбору складае больш за 17 000 км².
Remove ads
Спасылкі
- Возера Архенціна Архівавана 28 мая 2019. на сайце Міжнароднага камітэта па экалогіі азёр
- Возера Архенціна Архівавана 10 сакавіка 2005. на вэб-сайце ўрада Санта-Крус (на іспанскай)
Зноскі
- Principales lagos de la república Argentina, Instituto Geográfico Nacional (IGN)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads