В’едма

From Wikipedia, the free encyclopedia

В’едма
Remove ads

В’едма (ісп. Viedma) — ледавіковае возера, размешчана ў паўднёвай Патагоніі каля мяжы Аргенціны і Чылі. Сілкуецца ў асноўным праз ледавік В’едма, адгалінаванне якога знаходзіцца на заходнім беразе возера і мае шырыню 5 км. Перавага карычневых колераў і адсутнасць зеляніны тлумачыцца працэсам прамывання стромкіх схілаў далін лёдам леднікоў.

Хуткія факты В’едма, Морфаметрыя ...

З возера В’едма выцякае рака Ла-Леона, якая ўпадае ў возера Архенціна і цячэ далей да Атлантычнага акіяна пад назвай Рыа-Санта-Крус.

Хоць вялікая частка возера знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны, яго заходні бераг даходзіць да Паўднёвага Патагонскага ледзянога поля, дзе становішча мяжы з Чылі застаецца нявызначаным. Возера В’едма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Лос-Гласьярэс. На паўночны захад ад возера знаходзіцца вядомы сярод альпіністаў пік Фіцрой (3375 м).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads