Ламбецкі палац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ламбецкі палацmap
Remove ads

Ла́мбецкі палац (англ.: Lambeth Palace) — лонданская рэзідэнцыя архібіскупа Кентэрберыйскага, размешчаная на паўднёвым беразе Тэмзы, у раёне Ламбет.

Хуткія факты Ламбецкі палац, Краіна ...

Участак на іншым беразе ад Вэстмінстэра належаў архібіскупам ужо ў XIII ст., а ў XIV ст. тут судзілі Джона Вікліфа. Ад пабудоў тых часоў захавалася толькі капліца ў гатычным стылі. Вежа лалардаў, якая ў час Англійскай рэвалюцыі служыла турмой для іншадумцаў, была пабудавана ў 1440 годзе. Цагляная брама, якая вядзе на тэрыторыю палаца, пабудаваная ў часы Цюдараў.

Сам палац быў адбудаваны наноў пасля рэвалюцыі ў архаічным духу з элементамі готыкі і абноўлены неагатычным стылі архітэктарам Эдвардам Блорам. У палацы можна ўбачыць партрэты архібіскупаў пэндзля Гольбейна, ван Дэйка, Хогарта і Рэйнальдса, а таксама афіцыйную бібліятэку архібіскупаў, заснаваную ў 1610 годзе.

Remove ads

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads