Сэсэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэсэmap
Remove ads

Сэсэ (луганда:Ssese) — архіпелаг на паўночным захадзе возера Вікторыя ў складзе Уганды. Уключае 84 астравы, агульнай плошчай 468,3 км². Насельніцтва (2012 г.) - 66300 чал.

Хуткія факты Сэсэ, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія і прырода

Thumb
Востраў Коме

Сэсэ — умоўная назва дзвюх груп астравоў на паўночным захадзе возера Вікторыя. Найбуйнейшы востраў першай групы — Бугала. Ён займае плошчу 275 км² і з'яўляецца другім па велічыні на возеры пасля Укерэвэ. Другая група канцэнтруецца вакол вострава Комэ. Усяго налічваецца 84 астравы розных памераў.

Геалагічная гісторыя архіпелага шчыльна злучана з гісторыяй возера Вікторыя, якое сфарміравалася каля 400 000 гадоў таму ў выніку моцных тэктанічных зрухаў. На дне засталіся скальныя базальтавыя выступы. 18 000 - 13 000 гадоў таму азёрная катлавіна перасохла, але зноў напоўнілася вадою пасля заканчэння ледавіковага перыяда. Шматлікія рэкі скідвалі ў яе асадкавыя пароды, што запаўнялі дно і намываліся вакол скальных выступаў. Так узніклі сучасныя азёрныя астравы. Большасць астравоў Сэсэ нізкія. Аднак тут сустракаюцца скалістыя ўзняцці. Найвышэйшы пункт дасягае 1240 м.

У мінулым усе астравы былі пакрыты трапічнымі лясамі. У нашы дні лясы захаваліся толькі на малых астравах. На вялікіх астравах пераважаюць саванны і апрацаваныя землі.

Remove ads

Гісторыя

У сярэднявеччы архіпелаг Сэсэ быў населены некалькімі групамі банту, якія склалі народнасць басэсе, блізкую па мове да луганда. Першае апісанне астравоў і іх жыхароў у еўрапейскай навуковай літаратуры было зроблена ў XIX ст. брытанцам Генры Мортанам Стэнлі. З 1962 г. архіпелаг у складзе незалежнай Уганды.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads