Архірэйская Слабодка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архірэ́йская Слабо́дка, Анто́нава — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на зямлі Архірэйскага двара.

На паўднёвым захадзе ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночным захадзе — Кашары, на поўначы — Стромкі Бераг, на паўночным усходзе — Доўгі Брод[1][2].
Гісторыя

Зямля належала мінскім архірэям, адсюль назва.
У спісах вуліц Мінска 2-й паловы XIX ст. згадваюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Слепня». У раёне вёскі Архірэйская Слабада месцілася Архірэйская Пустыня, дачы мінскі архірэяў[3].
У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская Слабодка (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][4][5].
У 1923 годзе савецкія ўлады пераназвалі Архірэйскую Слабодку ў Пуліхаву Слабодку[6].
Старыя адрасы
Remove ads
Сучаснасць
Пра існаванне прадмесця нагадвае Антонаўскі парк (назва нададзена ў 2006 годзе[8]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога з горада да фальварка архіепіскапа Антонія Зубко[9].
Зноскі
- «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 196—197
- «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. C. 550—551
- Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- Памяць. Мінск 2002, с. 669.
- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 257
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 226
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads