Чырвоная Слабада (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Чырвоная Слабада (Мінск)map
Remove ads

Чырво́ная Слабада́, да 1920-х Архірэ́йская Слабада́ — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Чырвоная Слабада ў 2018 годзе

Месцілася на зямлі Мінскай епархіі, адсюль назва Архірэйская Слабада. На поўначы месціўся фальварак Архірэйская Пустынь і Архірэйскае Урочышча. У 1889 годзе 12 двароў. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 22 двары, 135 жыхароў. У 1917 годзе 44 двары, 282 жыхары[1].

З усталяваннем савецкай улады атрымала назву Чырвоная Слабада. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3], Заводскі раён.

Вясковая забудова захавалася, вуліца Чырвоная Слабада. Назву Чырвоная Слабада носіць парк, які месціцца цераз вуліцу Свіслацкую.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads