Арцахскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцахскі дзяржаўны ўніверсітэт (арм. Արցախի պետական համալսարան) — найстарэйшы і найбуйнейшы ўніверсітэт у самаабвешчанай Рэспубліцы Арцах.[1] За сваю амаль 50-гадовую гісторыю Арцахскі дзяржаўны універсітэт выпусціў больш за 20 000 спецыялістаў па 60 спецыяльнасцям. У цяперашні час універсітэт рыхтуе спецыялістаў па 31 спецыяльнасці. Мовамі навучання з’яўляюцца армянская і руская. Універсітэт наладзіў цесную сувязь з іншымі навучальнымі ўстановамі і ўніверсітэтамі Арменіі і іншых краін.[2]
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1969 годзе як філіял Азербайджанскага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна. У 1973 годзе ён быў перайменаваны ў Сцепанакертскі Педагагічны інстытут, пазней атрымаў імя 60-годдзя Савецкага Азербайджана. У 1988 годзе ў Сцепанакерцкае аддзяленне Кіраваканскага педінстытута. У 1992 годзе ператвораны ў Арцахскі дзяржаўны універсітэт.
У 2023 годзе, пасля расфарміравання НКР універсітэт не пераехаў у Арменію, а быў ліквідаваны. Азербайджанскія ўлады стварылі на яго базе Карабахскі ўніверсітэт[3], які адкрыўся ў верасні 2024 года[4].
Remove ads
Праграма навучання за мяжой
У 2011 годзе пры дапамозе некамерцыйнай арганізацыі Artsakh Development Group, якая дапамагае павышаць інфармаванасць у Злучаных Штатах аб праблемах, якія датычацца Арцаха, універсітэт запусціў праграму навучання за мяжой. Праграма была запушчана сумесна з Каліфарнійскім дзяржаўным універсітэтам на Дамінгуэс-Хілз, каб 12-15 студэнтаў маглі правесці лета ў Арцаху і прайсці курсы па палітыцы, гісторыі і эканоміцы Арцаха і Арменіі.[5]
Remove ads
Даследаванні
Арцахскі дзяржаўны ўніверсітэт складаецца з пяці факультэтаў:
- Факультэт прыродазнаўчых навук;
- Філалагічны факультэт;
- Факультэт педагогікі і спорту;
- Факультэт гісторыі і правы;
- Эканамічны факультэт.
Навукоўцы і студэнты Арцахскага універсітэта звычайна займаюцца даследаваннямі ў галіне нацыянальнай бяспекі, палітыкі, сельскагаспадарчых даследаванняў і археалогіі.
У 2006 годзе група міжнародных археолагаў пачала праводзіць даследаванні ў вёсцы Азох, дзе ў 1970-х гадах было выяўлена, што тут жывуць старажытныя пасяленцы, у тым ліку неандэртальцы. Армянскія навукоўцы, у тым ліку двое студэнтаў Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта, былі актыўнымі ўдзельнікамі на працягу ўсяго перыяду даследавання.[6]
Установы-партнёры
Універсітэт Цэнтральнай Еўропы, Скаліца, Славакія[7][8]
Расійска-армянскі ўніверсітэт, Ерэван, Арменія[9]
Універсітэт штата Каліфорнія, Дамінгуэс-Хілз, Акруга Лос-Анджэлес, Каліфорнія[10]
Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт, Лувен-ла-Нёў, Бельгія[11]
Літаратура
Зноскі
- Nagorno Karabakh Republic Artsakh. Office of the Nagorno Karabakh Republic in the USA (Government of the Nagorno Karabakh Republic). Retrieved 18 February 2014.
- Education. Office of the Nagorno Karabakh Republic in the USA (Government of the Nagorno Karabakh Republic). Retrieved 18 February 2014.
- Пашинян переписал историю Армении (руск.). Независимая газета (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2024.
- В Карабахском университете начались занятия (руск.). АЗЕРТАДЖ (23 верасня 2024).
- «ADG Launches Study Abroad Program in Karabakh». Asbarez.com. 6 December 2011. Retrieved 2014-02-18.
- Hetq.am. (1921). Hetq. [online] Retrieved from: http://hetq.am/eng/culture/0609-azokh.html Архівавана 31 мая 2011 года. [Accessed: 18 February 2014].
- Yerkir: Artsakh University to cooperate with University of Central Europe(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 21 November 2017.
- Trips abroad - University of Central Europe . Праверана 21 November 2017.(недаступная спасылка)
- ADG Launches Study Abroad Program in Karabakh - Asbarez.com . Праверана 21 November 2017.
- ANOTHER STEP TO INTER-UNIVERSITY COOPERATION(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 21 November 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads