Нагорна-Карабахская Рэспубліка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нагорна-Карабахская Рэспублікаmap
Remove ads

Нагорна-Карабахская Рэспубліка (арм.: Lernayin Gharabaghi Hanrapetut’yun — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах (арм.: Արցախի Հանրապետություն) — былая непрызнаная дзяржава. Існавала з 1991 года на Паўднёвым Каўказе ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР і некалькіх прылеглых да яе раёнаў Азербайджанскай ССР. Спыніла існаванне з 1 студзеня 2024 года[1].

Хуткія факты Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Абвяшчэнне незалежнасці ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Карта рэгіёна з улікам тэрытарыяльных змяненняў.
  • 10 снежня 1991 года армянскае насельніцтва тэрыторыі абвясціла незалежнасць ад Азербайджана і ўтварэнне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
  • 1992—1994 гады — Карабахская вайна.
  • 2020 год — канфлікт у Нагорным Карабаху, у выніку якога НКР страціла значную частку тэрыторыі.
  • 19—21 верасня 2023 года — пасля праведзенай узброенымі сіламі Азербайджана аперацыі, баявыя дзеянні спынены на ўмовах Азербайджана.
  • 28 верасня 2023 года — прэзідэнт Арцаха Самвел Шахрамян падпісаў указ пра спыненне існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуск усіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый з 1 студзеня 2024 года[2].
Remove ads

Палітычнае жыццё

Нагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка.

Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт.

Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з Дзяржаўным міністрам.

Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Thumb
Раёны НКР у 1994—2020 гадах
Рознай заліўкай паказаны
  • Суцэльны колер — тэрыторыі, якія належалі Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ).
  • Гарызантальная штрыхоўка (2 і 4) — тэрыторыі, якія належалі НКАВ, але засталіся пад кантролем Азербайджана падчас Карабахскай вайны.
  • Гарызантальная штрыхоўка (1) — тэрыторыі за межамі НКАВ, на якіх была абвешчана НКР, але засталіся пад кантролем Азербайджана падчас Карабахскай вайны.
  • Вертыкальная штрыхоўка — тэрыторыі за межамі НКАВ, якія перайшлі пад кантроль НКР падчас Карабахскай вайны.

Адміністрацыйна Нагорна-Карабахская Рэспубліка была падзелена на 7 раёнаў і горад рэспубліканскага падпарадкавання (сталіца) — Сцепанакерт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюць раёны — абшчыны.

НКР уключала ў сябе 10 гарадоў і 301 сельскіх населеных пунктаў.

Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантроль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мардакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім.

Агульная плошча

  • 1991 год (дэкларатыўна) — ~5000 км²
  • 1994—2020 гады (дэкларатыўна) — ~13 300 км²
  • 1994—2020 гады (фактычна) — ~11 432 км²
  • пасля 1 снежня 2020 года (фактычна) — ~3170 км²

Насельніцтва

У 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды.

У 2015 годзе па папярэдніх даных перапісу складае — 150 932 чалавекі.

Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads