Артэмісія I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артэмісія I
Remove ads

Артэмісія I (стар.-грэч.: Ἀρτεμισία) — кіраўніца Карыі, падданая персідскага валадара Ксеркса. Магчыма, мела тытул сатрапа. Удзельніца марской бітвы пры Саламіне.

Хуткія факты Артэмісія, сатрап Карыі ...

Дакладныя гады жыцця Артэмісіі невядомы. Згодна Герадоту, яе бацька Лігдамед быў галікарнасцам. Маці паходзіла з Крыта. Пасля смерці мужа, сатрапа Карыі, яна ўзначаліла яго валоданні. У 480 г. да н. э. прыняла ўдзел у бітве пры Саламіне на баку персаў. Герадот паведамляў, што ў Артэмісіі ў той момант гадаваўся маленькі сын. Яна падрыхтавала і сама ўзначаліла 5 караблёў, на якіх плылі малаазіяцкія дарыйцы. Уплыў Артэмісіі быў значным. Герадот паведамляў, што да яе парадаў прыслухоўваўся сам Ксеркс [3]. Артэмісія выступала супраць вялікай бітвы паміж флатамі персаў і грэкаў, паколькі лічыла, што грэкі пераўзыходзяць персаў на моры "як мужчына жанчыну". Аднак Ксеркс не паслухаў парады [4].

Калі бітва пры Саламіне персамі была ўжо прайграна, карабель, на якім плыла кіраўніца Карыі, пераследваўся афінянамі. Каб пазбегнуць сутычкі з ворагам, Артэмісія пратараніла карабель саюзнікаў. Афіняне вырашылі, што яна перайшла на іх бок, і скончылі пераслед. Цікава, што за захоп Артэмісіі ў палон грэчаскае камандаванне абяцала 1000 драхм.

Служкі Ксеркса прынялі патоплены Артэмісіяй карабель за грэчаскі і паведамілі валадару аб яе гераізме. Ксеркс нібы на гэта заўважыў: "Мае мужчыны ператварыліся ў жанчын, а жанчыны ў мужчын". Пасля няўдалай бітвы Артэмісія параіла Ксерксу адступіць з Грэцыі, хаця яго сухапутная армія ўсё яшчэ ўяўляла значную сілу. На гэты раз персідскі ўладар пагадзіўся з ёю. Артэмісія вярнулася са сваімі караблямі і сынамі Ксеркса ў Эфес і больш не прымала ўдзел у вайне [5].

Remove ads

Зноскі

  1. Герадот, VII:99
  2. Герадот, VIII:68 - 69
  3. Герадот, VIII:87 - 88, 93, 101 - 103
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads