Арцюр Анегер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцюр Анегер (фр.: Arthur Honegger; 10 сакавіка 1892, Гаўр — 27 лістапада 1955, Парыж) — французскі кампазітар і музычны дзеяч. Член інстытута Францыі (1953). Вучань А. Жэдальжа, Ш. М. Відора і В. д’Эндзі.
У пачатку 20-х гг. член аб’яднання «Шасцёрка». У ранняй творчасці адчуваецца ўплыў І. Стравінскага, Ж. Както, Э. Саці, якія выступалі супраць імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. З сярэдзіны 20-х гадоў ішоў самастойным шляхам.
У творчасці Анегера арыгінальна спалучаюцца традыцыі французскай і швейцарскай народнай і прафесійнай музыкі з лепшымі дасягненнямі музычнай культуры 20 ст. Аўтар 5 сімфоній (1930-50) і інш. твораў для аркестра, у тым ліку «Пасіфік 231» (1923), «Манапартыта» (1951). Пісаў таксама балеты, аперэты, рамансы, песні, фартэпіянныя п’есы, музыку да драматычных спектакляў, для радыё, кіно.
Remove ads
Зноскі
- Arthur Honegger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Arthur Honegger // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Онеггер Артюр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Grove Music Online — OUP. Праверана 25 верасня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads