Гаўр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўр (фр.: Le Havre) — горад і камуна на поўначы Францыі, у рэгіёне Нармандыя, супрэфектура ў дэпартаменце Прыморская Сена. Гаўрскі порт — адзін з найбуйнейшых у Францыі. Насельніцтва 188605 чалавек (2009).
Remove ads
Геаграфія
Гаўр размешчаны на правым беразе Сены, непадалёк ад яе эстуарыя. Рака аддзяляе гэты горад ад дэпартамента Кальвадос і суседняга горада Анфлёр. На поўнач і на захад ад Гаўра знаходзіцца ўзбярэжжа праліва Па-дэ-Кале.
Гісторыя
Гаўр — адзін з маладых гарадоў Францыі. Пры заснаванні адміралам Гіёмам Гуф’е ў 1517 годзе ён быў названы Францыскопалем (фр.: Franciscopolis) у гонар караля Францыска I. Пасля быў перайменаваны ў Гаўр-дэ-Грас («прасвядная гавань»). У 1562 годзе гугеноты перадалі горад англічанінам, але ўжо праз 2 гады ён вярнуўся да Францыі.
Да 1572 года горад стаў значным гандлёвым цэнтрам, адкуль накіроўваліся караблі да Ньюфаўндленда і Шпіцбергена для лоўлі траскі і кітоў. Да XVIII стагоддзя порт Гаўра стаў другім па велічыні ў Францыі пасля Нанта.
Падчас Другой сусветнай вайны горад быў амаль поўнасцю знішчаны. Пасля вайны па праекту Агюста Перэ ён быў зноў забудаваны сучаснымі пабудовамі характэрнага белага колеру.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Port of Amsterdam[d], Нідэрланды
Überherrn[d], Германія
Айдын, Турцыя
Далянь, Кітай (23 лістапада 1985)[11][12][…]
Магдэбург, Германія (9 мая 2011)[13][14][…]
Пуэнт-Нуар, Рэспубліка Конга (15 сакавіка 1984)[15][16]
Сан-Франсіска-дэ-Кампечэ[d], Мексіка
Санкт-Пецярбург, Расія (1965)[17][18][…]
Саўтгемптан, Вялікабрытанія (1973)[14]
Тампа, ЗША (1992)[19][14]
Трыест, Італія
Remove ads
Вядомыя асобы
- Арцюр Анегер, французскі кампазітар
- Жан Дзюбюфэ, французскі мастак і скульптар
- Рауль Дзюфі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads