Арцём Мікалаевіч Парахоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Мікалаевіч Парахоўскі
Remove ads

Арцё́м Мікала́евіч Парахо́ўскі (6 кастрычніка 1987, Мінск, БССР) — беларускі баскетбаліст, ігрок зборнай Беларусі. Выступае на пазіцыі цэнтравога.

Хуткія факты Арцём Парахоўскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Нарадзіўся ў сям’і спартыўных трэнераў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы быў заўважаны памочнікам трэнера Бінгемтанскага ўніверсітэта Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі каледж у ЗША.

Паступіў у каледж Паўднёвага Айдаха, адначасна вывучаючы англійскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказчыкам 10,1 пункт, 6,4 падборы за гульню. Уваслед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўніверсітэт, у камандзе якога правёў два сезоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункты, 11,2 падборы і 1,5 блокі за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канферэнцыі набраў 26 пунктаў і здзейсніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клуб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі іграком года Вялікай паўднёвай канферэнцыі.

У наступным сезоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункты, 13,4 падборы і 2,1 блок-шоты за гульню. За два сезоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блок-шотаў, двойчы быў прызнаны іграком канферэнцыі.

Нягледзячы на свае поспехі, ігрок, аднак, так і не быў задрафтаваны клубамі НБА. Пасля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 ён заключыў кантракт з латвійскім клубам «ВЭФ Рыга», з якім стаў чэмпіёнам краіны. Пазней Арцём Парахоўскі выступаў за кіеўскі «Будзівельнік», турэцкі «Алін» (Эдырнэ) і ізраільскі «Хапаэль» (Іерусалім).

24 чэрвеня 2014 перайшоў у расійскі «Ніжні Ноўгарад» і ўжо ў дэбютным сезоне паказаў высокую выніковасць: 14,3 ачкі і 7,3 падбоы за гульню ў чэмпіянаце Адзінай лігі. Таксама Парахоўскі праявіў сябе ў матчах Еўралігі, разам з партнёрамі вывеўшы клуб у топ-16 самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. Улетку 2015 года беларус перайшоў у казанскі УНIКС, заключыўшы аднагадовы кантракт з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на адзін сезон. За кароткі перыяд баскетбаліст стаў адным з лідараў казанскага клуба, згуляўшы важкую ролю ў заваёве УНIКСам срэбных медалёў па выніках сезону 2015/16. Гэта дазволіла камандзе атрымаць пуцёўку ў Еўралігу-2016/17. У 29 матчах рэгулярнага сезону Еўралігі сярэднія паказчыкі А. Парахоўскага — 11,3 ачкі і 5,1 падбораў. У ліпені 2017 Арцём Парахоўскі пакінуў казанскі клуб.

Remove ads

Узнагароды

Індывідуальныя

  • Найкаштоўнейшы ігрок Балтыйскай баскетбольнай лігіВЭФ Рыга») 2010—2011
  • Баскетбаліст года Беларусі-2014[4], 2015, 2016.
  • Лепшы ігрок канферэнцыі «Big South» 2009, 2010.

Зноскі

  1. Artsiom Parakhouski // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. ACB.com Праверана 10 ліпеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24763557'></a>
  3. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100311335'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18002875'></a>
  4. Арцём Парахоўскі і Алена Леўчанка прызнаны лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2014 года. Спорт. БелТА (23 снежня 2014). Праверана 26 студзеня 2015.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads