Арцём Сяргеевіч Гурэнка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Гурэнка (нар. 18 чэрвеня 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Уфа».
З’яўляецца сынам беларускага футбаліста і трэнера Сяргея Гурэнкі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец клуба «Мінск», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць клуба «Брэст», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе.
Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Арцём перайшоў у літоўскі клуб «Тракай». У складзе «Тракая» замацаваўся ў аснове, двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 года ездзіў на прагляд у маскоўскі «Лакаматыў»[3]. Сезон 2017 пачаў у складзе «Судувы»[4], аднак па пагадненні бакоў пакінуў каманду ўжо ў маі 2017 года.
Пасля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму з мінскім «Дынама», дзе галоўным трэнерам быў яго бацька. У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. У складзе «Слуцка» стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт з клубам[6].
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. У першай палове сезона 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, з лета стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[8].
У сакавіку 2019 зноў апынуўся ў Літве, стаўшы іграком клуба «Рыцярэй» (былы «Тракай»)[9]. У жніўні 2019 года папоўніў склад «Віцебска»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[11] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў пагадненне[12]. У «Іслачы» таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[13].
У сакавіку 2022 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[14], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў клуб[15] і неўзабаве стаў іграком казахстанскага «Турана»[16]. Па выніках сезона 2022 «Туран» страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне.
У сакавіку 2023 года вярнуўся ў «Белшыну»[17]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб па пагадненні бакоў[18] і неўзабаве далучыўся да расійскай «Уфы», галоўным трэнерам якой незадоўга да таго стаў яго бацька Сяргей Гурэнка[19].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі, у кастрычніку 2012 года прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
З 2013 па 2016 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі. У студзені 2014 года ўдзельнічаў у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам з беларускай камандай стаў бронзавым прызёрам.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2015, 2016
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads