Арцём Іванавіч Турыч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Турыч (нар. 23 студзеня 2005, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец брэсцкага «Дынама», выступаў за юнацкія каманды клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе пачаў гуляць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.
У чэрвені 2022 года трапіў у структуру брэсцкага «Цэнтра развіцця футбола» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энергетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 жніўня 2022 года ў матчы з «Віцебскам» (3:0), калі выйшаў у стартавым складзе і адгуляў першы тайм, а на сёмай хвіліне сустрэчы адзначыўся голам. У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. У жніўні 2023 года арэнда ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана яшчэ на год[3].
У студзені 2024 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2021 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads