Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года. 26 лістапада, за тур да заканчэння чэмпіянату, званне пераможцы атрымала каманда «Дынама» (Мінск).

Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі ...
Remove ads

Рэгламент

У турніры прымаюць удзел 15 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 28 матчаў, 30 тураў). У сувязі з няцотнай колькасцю каманд у кожным туры адна з каманд яго прапускае. Па выніках сезона апошняя каманда Вышэйшай лігі 2023 наўпрост пакіне турнір, замест яе ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Як і ў 2022 годзе, у складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 2000 года нараджэння і маладзей)[1].

Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе

Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў[3].

Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка[4].

1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[5].

Remove ads

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Згодна з вынікамі сезона 2022, «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, наваполацкі «Нафтан» і «Смаргонь» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў дзяржынскі «Арсенал», яго месца мусіў заняць рагачоўскі «Макслайн». Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[6]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[7]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[8].

АБФФ спрабавала знайсці дадатковую каманду замест «Макслайна», каб набраць 16 удзельнікаў, аднак наступныя каманды Першай лігі («Астравец», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля») адмовіліся ад павышэння, а пакідаць у парушэнне рэгламенту адну з выбылых каманд федэрацыя не захацела[9]. 16 лютага 2023 года было вырашана, што ў Вышэйшай лізе згуляе 15 каманд[1], тады ж быў зацверджаны лічбавы каляндар сезона: турнір стартуе 17 сакавіка, а фінішуе 3 снежня[10]. 21 лютага 2023 года адбылася жараб’ёўка турніру[11].

6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: наўпрост выбывае з Вышэйшай лігі 15-я каманда, выходзяць з Першай лігі ў Вышэйшую дзве найлепшыя каманды, а 14-я каманда Вышэйшай лігі гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі[12]. Такім чынам, у сезоне 2024 планавалася вяртанне да 16 каманд-удзельніц.

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

  • «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022)
  • «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022)

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2022

  • «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах)
  • «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
  • «Дняпро» (Магілёў) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
Remove ads

Клубы-ўдзельнікі

Трэнеры і капітаны

Больш інфармацыі Клуб, Галоўны трэнер ...

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.

Стадыёны

Больш інфармацыі БАТЭ (Барысаў), Белшына (Бабруйск) ...
Remove ads

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  1. «Нёман» атрымаў месца ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый як пераможца Кубка Беларусі 2023/24. Паколькі ён кваліфікаваўся і праз чэмпіянат, то апошняе месца ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый атрымала чацвёртая каманда чэмпіянату.
  2. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
  3. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены 20 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].
  4. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Белшына» пазбаўлена 10 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Белшына» пазбаўлена яшчэ 1 ачка за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[4].

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 БАТ БШЫ ГОМДБРДМНІСЛМІННАФНГРСЛМСЛУСМГТЖДШАХБДУ
БАТЭ 2:1 1:2 4:0 1:3 1:2 1:2 1:2 3:2 1:1 4:3 2:0 1:2 2:0 1:1
Белшына 0:3 0:2 1:0 0:4 0:2 1:2 0:3 0:2 1:1 1:1 2:0 0:0 1:4 0:1
Гомель 0:2 2:0 1:4 0:4 0:2 2:0 3:2 3:3 3:2 4:5 2:0 0:3 3:2 1:0
Дынама Брэст 1:2 3:2 3:3 1:3 0:1 1:0 2:2 1:3 0:1 2:1 2:1 0:1 3:3 0:2
Дынама Мінск 0:1 7:2 2:1 4:1 3:0 1:0 3:1 2:1 2:2 3:1 7:0 1:0 1:0 2:0
Іслач 1:1 2:0 3:1 3:0 2:3 0:0 5:1 0:3 0:1 0:0 1:0 1:2 2:1 3:2
Мінск 2:2 2:1 2:2 0:1 1:1 2:1 1:0 0:1 2:0 0:1 2:1 1:0 0:0 1:1
Нафтан 0:7 0:1 1:1 0:3 0:3 0:1 0:0 0:3 2:2 2:1 3:0[A] 0:1 1:1 4:0
Нёман 0:1 3:1 2:2 3:1 1:0 0:0 3:0 6:1 1:0 2:0 3:1 0:0 0:1 2:0
Славія 0:2 4:1 0:0 0:1 0:2 2:1 1:0 1:0 0:2 1:0 4:1 0:1 3:1 0:0
Слуцк-2024 1:0 2:1 3:1 2:0 1:2 1:1 1:1 3:1 0:2 1:0 3:3 0:0 3:2 1:1
Смаргонь 1:2 1:0 0:3 3:1 3:1 0:4 0:0 1:0 1:3 0:2 3:2 1:1 1:3 1:0
Тарпеда-БелАЗ 1:1 1:1 0:0 1:2 0:0 2:1 1:0 5:0 1:1 2:2 1:1 2:1 1:1 1:1
Шахцёр 3:0 7:3 1:1 2:0 0:4 3:0 1:0 2:1 2:5 0:1 1:0 2:0 0:1 3:2
Энергетык-БДУ 1:0 0:0 1:2 1:0 1:4 0:1 1:0 0:1 1:3 3:1 1:0 2:4 1:2 1:4

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 2 снежня 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.

  1. У матчы «Нафтан» — «Смаргонь» (скончыўся з лікам 2:2) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3 за парушэнне рэгламенту — выхад на замену 5 ігракоў, сярод якіх не было патрабаванага беларускага футбаліста 2002 года нараджэння і маладзей[13].


Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Пераходныя матчы

Па выніках сезона мінскі «Энергетык-БДУ», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Віцебска» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Энергетык-БДУ» пакінуў Вышэйшую лігу, яго месца заняў «Віцебск».

Першы матч

Больш інфармацыі Энергетык-БДУ (Мінск), 0:0 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Віцебск, 1:0 ...
Remove ads

Статыстыка ігракоў

Больш інфармацыі №, Ігрок ...

Крыніца: [14]

Remove ads

Узнагароды

Узнагароды сезона 2023 былі абвешчаны 12 снежня 2023 года на цырымоніі «Зорны мяч»»[15].

Клубныя ўзнагароды

Больш інфармацыі Узнагарода, Лаўрэат ...

Індывідуальныя ўзнагароды

Больш інфармацыі Узнагарода, Лаўрэат ...

Зборныя чэмпіянату

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads