Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.
Лідарства ў турніры ад пачатку захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — мінскім «Дынама» і «Энергетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды змянялі адна адну на першым радку, аднак пазней там замацаваўся салігорскі «Шахцёр», які ўпэўнена правёў фініш турніру і застаўся лідарам табліцы. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі апынуўся «Энергетык-БДУ». Бронза дасталася БАТЭ.
Ужо пасля заканчэння сезона, у маі 2023 года, «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» былі пазбаўлёны медалёў чэмпіянату, новыя залаты і срэбраны прызёры засталіся нявызначанымі
.Remove ads
Рэгламент
Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2022 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Яшчэ ў ліпені 2021 года было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь (у папярэднім сезоне — 6), з якіх па меншай меры адзін — 2000 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 1999 года нараджэння і маладзей)[1].
У сезоне 2022 дзейнічаў верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў, які быў прыняты ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджваўся на ўжо заключаныя кантракты. Перад сезонам 2022 ліміт жа істотна паўплываў на камплектаванне каманд.
16 лютага 2022 года адбылася жараб’ёўка турніру[3].
Remove ads
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Згодна з вынікамі сезона 2021, «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік» (які зняўся з турніру пасля першага круга) страцілі месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Мазырская «Славія» перамагла ў стыкавых матчах «Крумкачы» і захавала месца ў Вышэйшай лізе.
4 лютага 2022 года на паседжанні камітэта па клубным ліцэнзаванні 15 клубаў атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сезоне 2022 — усе меркаваныя ўдзельнікі, акрамя «Арсенала»[4]. 15 лютага, пасля атрымання паслабленняў, «Арсенал» таксама атрымаў ліцэнзію[5].
Аднак, 28 лютага брэсцкі «Рух» у сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[6]. АБФФ прапанавала вакантнае месца ў Вышэйшай лізе магілёўскаму «Дняпру», які ў сезоне 2021 заняў пятае месца ў Першай лізе. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[7]. 2 сакавіка 2022 года АБФФ прадаставіла «Дняпру» выключэнні па выкананню патрабаванняў ліцэнзавання[8].
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
- «Арсенал» (Дзяржынск) (1-е месца ў Першай лізе 2021)
- «Белшына» (Бабруйск) (2-е месца ў Першай лізе 2021)
- «Дняпро» (Магілёў) (5-е месца ў Першай лізе 2021, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест брэсцкага «Руха», які адмовіўся)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2021
- «Рух» (Брэст) (5-е месца ў Вышэйшай лізе 2021, адмова ад удзелу і пераход у Другую лігу)
- «Смаргонь» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2021)
- «Спадарожнік» (Рэчыца) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2021, зняцце з турніру падчас сезона і спыненне існавання)
Remove ads
Клубы-ўдзельнікі
Геаграфія ўдзельнікаў сезона 2022
Трэнеры і капітаны
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
У 32-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Remove ads
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
- Вынік матча 30-га тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1) быў адменены, абедзвюм камандам прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-). Гл. #Перагляд вынікаў
- «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» не атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у турнірах УЕФА, замест іх права на ўдзел атрымалі наступныя ў табліцы клубы. Гл. #Перагляд вынікаў
- Удзел «Іслачы» ў еўрапейскіх спаборніцтвах быў ухвалены АБФФ, аднак пазней УЕФА адхіліла клуб з-за ўдзелу прадстаўнікоў каманды ў дагаварных матчах у 2016 годзе[9]. «Мінск» і «Гомель» не падавалі запыт атрыманне ліцэнзій на ўдзел у турнірах УЕФА. У выніку, апошняе месца ад Беларусі ў Лізе канферэнцый атрымаў «Нёман»
- «Тарпеда-БелАЗ» атрымала месца ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый 2023/24 як уладальнік Кубка Беларусі 2022/23
Вынікі матчаў
Дома / На выездзе1 | АРС | БАТ | БШЫ | ВІЦ | ГОМ | ДМГ | ДБР | ДМН | ІСЛ | МІН | НГР | СЛМ | СЛУ | ТЖД | ШАХ | БДУ |
Арсенал | 0:2 | 0:0 | 0:0 | 1:2 | 1:0 | 0:2 | 0:1 | 1:3 | 0:0 | 1:1 | 3:2 | 1:1 | 1:2 | 1:2 | 0:2 | |
БАТЭ | 1:2 | 2:2 | 2:1 | 2:1 | 2:1 | 4:1 | 0:0 | 0:1 | 3:2 | 2:1 | 4:0 | 4:0 | 1:1 | 0:2 | 1:1 | |
Белшына | 1:0 | 0:3 | 2:2 | 2:3 | 0:0 | 2:2 | 0:0 | 2:1 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | 0:2 | 1:3 | 1:2 | 0:1 | |
Віцебск | 3:0 | 1:1 | 2:2 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:0 | 1:3 | 1:1 | 2:2 | 0:3 | 0:1 | 0:1 | 0:5 | 0:3 | |
Гомель | 4:1 | 0:1 | 0:3 | 1:0 | 3:1 | 1:0 | 0:1 | 3:1 | 0:3 | 3:0[A] | 0:2 | 1:0 | 1:0 | 0:3 | 1:2 | |
Дняпро Магілёў | 0:1 | 0:3 | 4:3 | 2:1 | 0:4 | 2:0 | 0:2 | 0:2 | 2:4 | 1:3 | 1:3 | 1:2 | 0:1 | 0:7 | 0:2 | |
Дынама Брэст | 0:0 | 0:3 | 1:1 | 4:4 | 1:1 | 4:0 | 1:3 | 2:2 | 3:1 | 0:0 | 1:3 | 0:0 | 0:1 | 1:1 | 1:2 | |
Дынама Мінск | 1:1 | 2:2 | 0:0 | 2:1 | 3:0 | 4:0 | 0:0 | 1:2 | 3:1 | 2:0 | 0:0 | 1:1 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | |
Іслач | 2:1 | 0:0 | 2:0 | 2:0 | 1:1 | 3:2 | 1:2 | 2:2 | 2:0 | 1:1 | 0:2 | 1:2 | 3:0 | 1:1 | 2:3 | |
Мінск | 2:0 | 2:2 | 2:4 | 2:0 | 1:1 | 1:0 | 2:0 | 0:1 | 1:5 | 3:2 | 5:0 | 1:0 | 1:0 | 1:0 | 0:0 | |
Нёман | 2:0 | 0:0 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 2:0 | 2:1 | 2:3 | 1:0 | 1:1 | 2:0 | 1:0 | 2:0 | 1:1 | 1:4 | |
Славія | 1:1 | 0:3 | 2:0 | 0:2 | 0:1 | 5:0 | 3:1 | 1:2 | 0:1 | 4:2 | 1:1 | 1:1 | 2:2 | 1:3 | 0:1 | |
Слуцк-2024 | 1:0 | 0:0 | 0:0 | 0:2 | 2:2 | 2:2 | 2:0 | 0:5 | 2:4 | 2:4 | 0:0 | 1:0 | 1:1 | 0:1 | 1:2 | |
Тарпеда-БелАЗ | 1:0 | 0:0 | 1:3 | 1:0 | 1:1 | 1:0 | 0:0 | 3:4 | 0:1 | 1:1 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 0:1 | 4:0 | |
Шахцёр | 3:0 | 0:1 | [B] | 2:0 | 1:0 | 4:0 | 2:0 | 1:0 | 1:0 | 2:1 | 2:2 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:1 | |
Энергетык-БДУ | 0:1 | 0:2 | 3:1 | 3:1 | 0:0 | 1:1 | 0:0 | 1:3 | 1:2 | 2:0 | 2:1 | 5:0 | 1:1 | 3:1 | 0:1 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
- Вынік матча 30-га тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1) быў адменены, абедзвюм камандам прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-). Гл. #Перагляд вынікаў
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Стыкавыя матчы
Па выніках сезона дзяржынскі «Арсенал», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць рагачоўскага «Макслайна» (чацвёртае месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Статыстыка ігракоў
Крыніца: Football.By
Remove ads
Узнагароды
Узнагароды сезона 2022 былі абвешчаны 28 лістапада 2022 года на цырымоніі «Зорны мяч»[10][11].
Клубныя ўзнагароды
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянату
Remove ads
Перагляд вынікаў
У студзені 2023 года ў офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[12]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку наступнага сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне, дзе асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»[13].
Паводле рашэння, «Шахцёр» быў пазбаўлены чэмпіёнства, а «Энергетык-БДУ» — срэбраных медалёў. Новыя чэмпіён і срэбраны прызёр вызначаны не былі, у выніку гэтыя ўзнагароды засталіся без уладальнікаў[14]. Быў адменены вынік матча апошняга тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1), абедзвюм камандам было прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-).
Акрамя таго, «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына» былі пазбаўлены ачкоў у чэмпіянатах 2023 і 2024 гадоў, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў.
У гэты ж дзень Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адмовіў «Шахцёру» і «Энергетыку-БДУ» ў атрыманні ліцэнзій УЕФА, такім чынам яны былі пазбаўлены і магчымасці ўдзельнічаць у еўрапейскіх спаборніцтвах[15]. Права на ўдзел у турнірах УЕФА перайшло наступным клубам у табліцы: барысаўскі БАТЭ атрымаў месца ў Лізе чэмпіёнаў, і мінскае «Дынама» і «Іслач» з Мінскага раёна — у Лізе канферэнцый[16] (пазней, аднак, «Іслач» не была дапушчана з боку УЕФА, яе месца заняў гродзенскі «Нёман»).
1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[17].
Remove ads
Заўвагі
- Першае месца ў чэмпіянаце 2022 заняў салігорскі «Шахцёр», аднак пазней ён быў пазбаўлены тытула. Гл. #Перагляд вынікаў
- Другое месца ў чэмпіянаце 2022 заняў мінскі «Энергетык-БДУ», аднак пазней ён быў пазбаўлены медалёў. Гл. #Перагляд вынікаў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads