Аршакуні

армянская царская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Аршакуніmap
Remove ads

Аршакуні́ (арм.: Արշակունիներ ; армянскія Аршакі́ды) — трэцяя армянская царская дынастыя, якая кіравала ў Вялікай Арменіі ў I—V стст.[2][3][4][5] Малодшая галіна парфянскіх Аршакідаў[6].

Хуткія факты Аршакуні, Дата заснавання / стварэння ...
Thumb
Сцяг роду Аршакуні
Remove ads

Гісторыя дынастыі

Дынастыя была заснавана Трдатам I, які кіраваў з 54 па 88 гг. (афіцыйна з 66 г.)[7] і быў братам парфянскага цара Валагеза I. Пасля падзення дынастыі Арташэсідаў у Вялікай Арменіі, Рым і Парфія імкнуліся пасадзіць сваіх кандыдатаў на армянскі прастол. Гэта супрацьстаянне доўжылася да 63 года, калі быў заключаны Рандэйскі дагавор паміж рымскім палкаводцам Гнеем Даміцыем Карбулонам і Трдатам I. Паводле гэтага дагавора прадстаўнікі дынастыі парфянскіх Аршакідаў, першым з якіх быў Трдат, павінны былі і далей займаць прастол Арменіі, але як рымскія васалы[4].

Пра армянскіх Аршакідаў пасля смерці Трдата, іх імёны, храналогію і генеалогію вядома мала, часам гэтыя звесткі супярэчлівыя[8][9]. Паводле «Encyclopedia Americana» ў I—III стст. на армянскім троне паслядоўна сядзелі некалькі царскіх дынастый, галоўным чынам парфянскага паходжання. Найважнейшай з іх былі Аршакуні, якія былі хутка арменізаваны і захавалі ўладу ў Арменіі пасля звяржэння іх старэйшай галіны персідскімі Сасанідамі[10]. Улада Аршакуні стала спадчыннай, відаць, пасля смерці Хасрова I у 216/17 годзе, калі трон заняў яго сын Трдат II, стаўшы такім чынам першым з армянскіх Аршакідаў, якія выраслі ў Арменіі[11]. У любым выпадку, нягледзячы на праблемы ў рэканструкцыі гісторыі Арменіі гэтага перыяду, гістарычныя крыніцы сведчаць пра існаванне падчас кіравання Аршакуні вельмі арыгінальнай і ярка выяўленай армянскай сутнасці, са сваім побытам і інстытутамі[9]. Паводле меркавання амерыканскага навукоўца-палітолага Р. Панасяна[en], які спецыялізуецца на развіцці армянскай ідэнтычнасці, да канца III стагоддзя дынастыя, разам з іншымі мясцовымі дваранскімі родамі парфянскага паходжання, стала армянскай і, верагодна, армянамоўнай. Такім чынам, знаць замежнага паходжання была з часам «нацыяналізавана» і набыла ідэнтычнасць, якая была значна бліжэйшай да народа, якім кіравала, чым да дваранскіх сем'яў, з якімі ў іх гістарычна былі роднасныя сувязі[12]. Да Аршакуні належаў і Трдат III, з часу кіравання якога хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Арменіі.

Аршакуні змагаліся за незалежнасць дзяржавы, але беспаспяхова. Пасля падзелу ў 387 годзе Вялікай Арменіі паміж Персіяй і Рымам трапілі да іх у залежнасць. У 428 годзе дынастыя Аршакуні спынілася.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads