Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі
Remove ads

Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкімузей у будынку былога езуіцкага калегіума XVII стагоддзя у горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Філіял установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».

Хуткія факты Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі, Заснаваны ...
Remove ads

Апісанне

У 2008 годзе Орша стала цэнтрам правядзення рэспубліканскага фестывалю кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2008»[1]. Самым галоўным і яркім момантам праграмы ўрачыстасцяў і ўсяго свята стала стварэнне і адкрыццё Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, жывапісца, народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара жывапісу.

Асноўная мэта экспазіцыі галерэі — паказ багатай мастацкай спадчыны Аршаншчыны, асэнсаванне традыцый і заканамернасцей развіцця мастацкай культуры рэгіёна і Беларусі, майстэрства і таленту беларускіх мастакоў, які будзе спрыяць духоўнаму ўзбагачэнню грамадзян, іх далучэнню да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі працуе зала Віктара Грамыкі, пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі будынка і дзейнасці Ордэна езуітаў у Оршы, пастаянная экспазіцыя, прысвечаная мастацкай культуры Аршаншчыны, а таксама сістэматычна арганізуюцца зменныя мастацкія выставы. У гасцінай Мастацкай галерэі рэгулярна праводзяцца культурна-адукацыйныя музейныя мерапрыемствы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads