Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі — музей у будынку былога езуіцкага калегіума XVII стагоддзя у горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Філіял установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».
Remove ads
Апісанне
У 2008 годзе Орша стала цэнтрам правядзення рэспубліканскага фестывалю кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2008»[1]. Самым галоўным і яркім момантам праграмы ўрачыстасцяў і ўсяго свята стала стварэнне і адкрыццё Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, жывапісца, народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара жывапісу.
Асноўная мэта экспазіцыі галерэі — паказ багатай мастацкай спадчыны Аршаншчыны, асэнсаванне традыцый і заканамернасцей развіцця мастацкай культуры рэгіёна і Беларусі, майстэрства і таленту беларускіх мастакоў, які будзе спрыяць духоўнаму ўзбагачэнню грамадзян, іх далучэнню да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.
У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі працуе зала Віктара Грамыкі, пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі будынка і дзейнасці Ордэна езуітаў у Оршы, пастаянная экспазіцыя, прысвечаная мастацкай культуры Аршаншчыны, а таксама сістэматычна арганізуюцца зменныя мастацкія выставы. У гасцінай Мастацкай галерэі рэгулярна праводзяцца культурна-адукацыйныя музейныя мерапрыемствы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
