Аршанскія стаянкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аршанскія стаянкі каменнага веку — археалагічныя помнікі каля г. Орша Віцебскай вобласці.
Стаянка — 1
Стаянка грэнскай культуры за 0,5 км на поўнач ад горада, ва ўрочышчы Кабыльнікі, на правым карэнным беразе Дняпра, вышыня над узроўнем вады 25 м. Плошча каля 2000 м². У 1978 г. адкрыў і ў 1980—1987 гг. даследаваў 300 м² У. П. Ксянзоў. Культурны пласт разбураны ворывам. Знойдзены 2873 экз. расшчэпленых крэменяў і прылад працы. Пераважаюць адшчэпы, нуклеусы і пласціны. Сярод 124 прылад працы сіметрычны тронкавы наканечнік стралы, скоблі, сярэдневуглавыя, вуглавыя і бакавыя разцы, праколкі, правёрткі, сякучыя і грубавыемчатыя прылады, скрабкі. Датуецца IX — VIII тыс. да н.э.
Remove ads
Стаянка — 2
Стаянка неалітычнай эпохі ў межах горада, насупраць вуліц Бялінскага і Крылова, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага Дняпра, вышыня над узроўнем вады 8—9 м. Пляцоўка памерамі 30х70 м. У 1988 г. У. П. Ксянзоў даследаваў 168 м². Культурны пласт 0,2 — 0,5 м. Знойдзены 2858 крамянёвых вырабаў і прылад працы, у тым ліку лістападобны постсвідэрскі наканечнік стралы, праколка, скрабкі, вуглавыя разцы, укладышы, скоблі, фрагмент ляпнога посуду, арнаментаваны адбіткамі. Датуецца канцом III — пачаткам II тыс. да н.э.
Remove ads
Літаратура
- Ксензов, В. П. Мезолит Северной и Центральной Беларуси / В. П. Ксензов; Ін-т гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Навук. рэд. І. М. Язэпенка. — Мінск: Ін-т гісторыі НАН Беларусі, 2006. — 169 с.: ил., табл. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaeology of Belarus; № 13).
- Ксензов, В. П. Памятник гренской культуры Орша 1 // Гістарычныя лёсы Верхняга Падняпроўя: Рэгіянал. навук. канф. Ч. 1. Археалогія. — Магілёў, 1995.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads