Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўроваmap
Remove ads

Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты 24 лютага 1992 г. у горадзе Орша ў былым жылым доме беларускага самабытнага майстра разьбы па дрэве С. С. Шаўрова. Філіялам загадвае В. Ф. Мірановіч.

Хуткія факты Музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова, Профіль ...

Плошча экспазіцыі 34 м². У музеі прадстаўлены асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакументы, рабочыя інструменты С. С. Шаўрова. У экспазіцыі знаходзяцца 48 скульптур, якія адлюстроўваюць творчы шлях майстра ад ранніх работ да твораў канца 20 ст. Яго скульптурным кампазіцыям уласцівы дасціпнасць, гратэск і гумар. У іх знайшлі сваё ўвасабленне фальклорныя, літаратурныя, казачныя сюжэты, гераічная партызанская мінуўшчына Беларусі, народны побыт і інш. Пры музеі працуе майстэрня драўлянай скульптуры.

Remove ads

Літаратура

  • Дом-музей драўлянай скульптуры разьбяра С. С. Шаўрова ў Оршы // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 482.
  • Ліпінская, І. У. Шаўрова С. С. дом-музей драўлянай скульптуры / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 555—556.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads