Арынока
рака ў Паўднёвай Амерыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арынóка[1] — рака ў Паўднёвай Амерыцы.

Даўжыня ракі 2730[1][2] км. Плошча вадазбору 1086 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 29 тыс. м³/сек.
Бярэ свой пачатак на Гвіянскім нагор’і ў Венесуэле ля мяжы з Бразіліяй, адкуль пачынае апісваць грандыёзную дугу: спачатку цячэ на паўднёвы захад потым на захад, поўнач і на паўночны ўсход, дзе нарэшце ўпадае ў заліў Парыя Атлантычнага акіяна. Адзін з прытокаў ракі утварае самы высокі вадаспад у свеце — Анхель, вышынёй 979 м.
У вярхоўі Арынока прадстаўлены класічны прыклад біфуркацыі рэк. Рака Касік’ярэ, якая пачынаецца як рукаў Арынока, становіцца яе адгалінаваннем і ўпадае ў Рыу-Негру (прыток Амазонкі), ствараючы натуральны канал паміж Арынока і Амазонкай.
Remove ads
Прытокі
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads