Каўра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́ўра[1] (ісп.: Río Caura) — рака ў Венесуэле, правы прыток ракі Арынока (басейн Амазонкі).
Даўжыня ракі 745 км. Плошча вадазбору каля 52 000 км². Сярэдні расход вады каля 2700 м³/с. Рака бярэ пачатак у паўднёвай частцы Гвіянскага нагор’я, каля мяжы з Бразіліяй, на вышыні каля 1500[2] м. Цячэ на поўнач і ўпадае ў Арынока каля горада Эсперанса. У вярхоўі на рацэ шмат парогаў і вадаспадаў. У ніжнім цячэнні на раўніне рака больш павольная, з паводкамі ў перыяд дажджоў. Рака суднаходная на адлегласці 150 км ад вусця.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- Словарь современных географических названий // Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads