Арэнал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэнал
Remove ads

Арэнал — вулкан у Коста Рыцы, з’яўляецца адным з самых актыўных вулканаў планеты. Лава вулкана рэгулярна сцякае па склонах у даліну, і Арэнал час ад часу выкідвае ў неба распаленыя каменныя глыбы дыяметрам да 7,5 метраў на вышыню 300 метраў.

Хуткія факты Арэнал, Размяшчэнне ...

29 ліпеня 1968 года адбылося апошняе вялікае вывяржэнне Арэнала, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон. Рэшты знішчэння, выкліканага вулканам, бачны і да сённяшняга дня. Пры гэтым вывяржэнні загінула 87 чалавек.

Да першага пакарэння ў 1937 годзе ніхто нават і не здагадваўся пра вулканічнае паходжанне гары вышынёй у 1633 метра, апроч таго, тады вулкан быў амаль цалкам пакрыты расліннасцю. Лічыцца, што Арэнал праяўляў сваю актыўнасць і раней, але не выказваў актыўнай вулканічнай дзейнасці на працягу апошніх 400 год. Кожны год вышыня вулкана павялічваецца на некалькі метраў у выніку выхаду лавы на паверх кратэра.

Назіраць за лавай вулкана найлепш ноччу з назіральных плашчадак і дыстанцыі каля двух кіламетраў. Туры з гідам можна заказаць у Ля Фартуне.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads