Арэхаўна (возера, Полацкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́хаўна[1][2][3] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача (выцякае з возера[1][3]).
Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,4 м. Плошча вадазбору 179 км². Аб'ём вады 0,2 млн м³[3]. Катлавіна Арэхаўна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў, на паўднёвым усходзе невыразныя. У паўднёвай частцы абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шырынёй 20—50 метраў, на паўднёвым усходзе да 700 метраў і забалочаная. Дно возера плоскае, уздоўж берагоў складаецца з апясчаненага глею. Астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Арэхаўна эўтрофнае, зарастае. На возеры востраў плошчай 0,5 га.
У возера ўпадаюць 2 ручаі і меліярацыйны канал, выцякае рака Нача. Арэхаўна злучана пратокай з возерам Забеліна. На паўночным беразе вёска Арэхаўна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads