Арэхаўскі сельсавет (Маларыцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арэ́хаўскі сельсавет — былая[2] адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Арэхава.

Хуткія факты Арэхаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Сельсавет знаходзіўся на поўдні раёна. Межаваў з Олтушскім сельсаветам на поўначы і Хаціслаўскім сельсаветам на паўночным усходзе, на поўдні — з Ковельскім раёнам Валынскай вобласці Украіны.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. 10 кастрычніка 2025 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Олтушскага сельсавета[2].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Арэхава, вёскі Добрае, Дрочава, Зеляніца, Перавісь, Перавое.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1067 чалавек[4], з іх 92,2 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 1,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 767 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads