Асака каранішчавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асака каранішчавая[1][2] (Carex rhizina) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ўмеранай Азіі.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, 20-45 см вышынёй. Расліна з паўзучымі і ўзыходзячымі парасткамі, апранутымі рэшткамі шматлікага леташняга лісця. Лісце цёмна-зялёнае, 2-3 мм шырынёй, у ніжняй частцы па краях з драбнюткімі сасочкамі або тупымі шыпікамі. Жаночыя каласкі ў ліку 2-3(4), кожны 1-3 см даўжынёй. Мяшэчкі каля 4 мм даўжынёй[2].
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ўмеранай Азіі[3][4].
Ва Украіне від расце ў іглічна-шыракалістых і шыракалістых лясах — на Палессі, у лесастэпе, паўночных раенах стэпу і Карпатах, спарадычна[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 426, 427. (руск.) (укр.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads