Асаковыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асаковыя
Remove ads

Асаковыя[1] (Cyperaceae) — сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты.

Арэал

Адрозніваецца каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі найбольш вядомыя асака, балотніца, чарот азёрны.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

  клас Двухдольныя   яшчэ 15 сямействаў, у тым ліку Метлюжковыя (Poaceae)  
         
  адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     парадак Метлюжковакветныя (Poales)    
              да 120 родаў
  царства Расліны     клас Аднадольныя     сямейства Асаковыя  
           
  адзел Голанасенныя   яшчэ 10 парадкаў (па Сістэме APG III)  
     

Некаторыя роды

Thumb
Eriophorum latifolium

Паводле базы даных The Plant List (2013) сямейства ўключае 110 родаў[2]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу. Сярод іх ёсць кармавыя, харчовыя, лекавыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Cyperaceae // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 18 мая 2015)
  3. Паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN). Гл. раздзел Спасылкі.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads