Асалінеум

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асалінеумmap
Remove ads

Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх (польск.: Zakład Narodowy im. Ossolińskich), або Асалінеум (польск.: Ossolineum) — навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы. Заснаваны ў 1817 годзе графам Юзафам Максімільянам Асалінскім у Львове ў памяшканні колішняга кляштара сёстраў ордэна кармелітак абутых.

Thumb
Будынак у Львове, дзе размяшчаўся Асалінеум
Thumb
Уроцлаўскі будынак Асалінеума. Выгляд з вострава Пясек
Хуткія факты Асалінеум, Краіна ...

Бібліятэка Асалінскіх налічвала кнігі з калекцыяў графаў Любамірскіх, Сапегаў, Скарбкаў  (польск.) і іншых прыватных збораў. У 1827 годзе на аснове бібліятэкі было створана польскае навукова-даследчае таварыства «Асалінеум», або «Інстытут Асалінскіх». У аўстра-венгерскі перыяд таварыства стала цэнтрам польскага навуковага жыцця падобна да ўкраінскага Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі  (укр.). Да 1939 года пры ім дзейнічалі таксама выдавецтва і музей імя Любамірскіх  (польск.).

Падчас савецкай акупацыі  (укр.) ў 1939 годзе Інстытут Асалінскіх быў зачынены. За нямецкай акупацыяй на аснове яго фондаў была створана Дзяржаўная бібліятэка Львова (ням.: Staatsbibliothek Lemberg), а частка калекцыі перавезеная ў Кракаў.

У 1947 годзе 30 % фондаў было перададзена Польскай народнай рэспубліцы. Зборы былі адкрыты для чытачоў ва Уроцлаве ў верасні таго ж года. Наўзамен у Львове заснавана Нацыянальная бібліятэка  (укр.) імя Васіля Стэфаніка.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads