Аскахіта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аскахіта
Remove ads

Аскахіта (Ascochyta) — род недасканалых грыбоў сямейства шаравідкавых. Больш за 1,1 тыс.відаў. Упершыню апісаны ў 1830 годзе Мары-Анн Лібер. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі больш за 20 відаў. Узбуджальнікі аскахітозаў. Найбольш вядомыя: аскахіта гарохавая, недасканалая, канюшынавая, вікавая, лёнавая, агурковая.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Міцэлій добра развіты, шматклетачны, бясколерны. Пладовыя целы (пікніды) шарападобныя або пляскатыя, цёмныя, урослыя ў тканкі раслін. Канідыі пераважна двухклетачныя, ад цыліндрычных да верацёнападобных, разносяцца кроплямі дажджу, расы, насякомымі, паветрам. Цыкл развіцця грыба 3-17 сутак. Зімуюць міцэліем і пікнідамі на раслінных рэштках, на заражаным насенні.

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads