Аслянка

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асля́нка[1] (трансліт.: Aslianka, руск.: Ослянка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапрынавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 28 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску цячэ р. Аслянка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Хіславічы.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 годзе с. Асланца аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1667 годзе пабудаваны вадзяны млын, у 1737 годзе — царква.

Пад уладай Расіі

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 года годзе у складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, уласнасць памешчыка. У 1867 годзе заснавана сукнавальня, у 1910 годзе адкрыта вінная крама.

У 1885 годзе цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. Зямля належала Пустынскаму манастыру. Мелася школа (нар. вучылі-шча), адкрытая не пазней 1884 года У канцы XVIII ст. ў цэнтры вёскі пабудавана драўля-ная царква, якая з’яўляецца помнікам нар. дойлідства. У 1897 годзе побач былі царкоўная сядзіба і сяліба.

3 1918 года да 1964 года ў Смаленскай вобласці РСФСР. Апрача школы ў 1924 годзе працавалі бібліятэка, хата-чытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 годзе арганізаваны калгас, які з 1932 года абслугоўвала Хіславіцкая МТС.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 48 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1969 годзе на заходняй ускраіне вёскі пастаўлены абеліск.

У складзе Беларусі

17 лістапада 1964 года перададзена ў склад БССР[2]. З 25 снежня 1964 года вёска ў складзе Пячкоўскага сельсавета[3]. У 1976 годзе далучана в. Шматаўка. З 25 мая 1988 года ў складзе Сапрынавіцкага сельсавета. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Савецкая Расія» (цэнтр — в. Сапрынавічы). Працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, магазін. У 2007 годзе далучана да СВК «Кастрычнік». Дзейнічае магазін, водаправод.

Remove ads

Планіроўка

Планіроўка прамавугольная. Дзве працяглыя просталінейныя вуліцы арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і перакрыжаваны перпендыкулярна 4 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. На паўночны ўсход за ракой праходзіць кароткая просталінейная вуліца з завулкам (былая в. Шматаўка). Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры вёскі, сярод жылой забудовы. на паўночны захад і паўднёвы захад — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads