Асмалоўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асмалоўкаmap
Remove ads

Асмало́ўка — раён пасляваеннай забудовы ў цэнтры Мінска, гістарычнай Старажоўцы. Абмежаваны вуліцамі Максіма Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава.

Хуткія факты Асмалоўка, Краіна ...
Remove ads

Назва

Раён атрымаў назву паводле імя аднаго з распрацоўшчыкаў праекта, архітэктара Міхаіла Сцяпанавіча Асмалоўскага. Пэўны час меў назву «пасёлак Лютаровіча», паводле імя кіраўніка ўпраўлення па справах мастацтва Паўла Лютаровіча, які пражываў там[1].

Гісторыя і асобы

Пасёлак быў спраектаваны М.Я.Ручко і Міхаілам Асмалоўскім[2] і пабудаваны ў 1940-х — пачатку 1950-х гадоў палоннымі нямецкімі і італьянскімі вайскоўцамі для партыйнай наменклатуры, высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў тагачаснага штаба Беларускай ваеннай акругі, артыстаў[3][4][5][6]. У гэтым раёне жылі палкаводзец Аляксей Бурдзейны, маршал Сямён Цімашэнка[7].

Сучасны стан

Thumb
Асмалоўка на малюнку Sviatlana Jermakovič

У 2011 годзе з’явілася інфармацыя, што раён плануе рэканструяваць холдынг «Амкадор», таксама на месцы мікрараёна з’явіўся будучы праект хай-тэк забудовы Crystal Park[8]. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ініцыявала працэс надання Асмалоўцы статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці[1]. У 2014 годзе грамадскія і гарадскія актывісты зноў паднялі пытанне далейшага лёсу раёна, а таксама пачалі збор подпісаў праз электронную петыцыю за захаванне аўтэнтычнага стану гэтай часткі горада[7][9].

Як адзначае старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў і культуры Антон Астаповіч[7]:

« Асмалоўку можна разглядаць як самы першы спальны раён Мінска, які быў забудаваны паводле тыпавых праектаў. Гэтыя тыпавыя праекты з'яўляюцца дастаткова прафесійнымі. Дамы ў ім ствараюць выдатны камерны горадабудаўнічы ансамбль, дзе ёсць два кварталы жылой забудовы з неабходнай інфраструктурай. Гэта самадастатковы раён з добрай на той час архітэктурай. »

Існуюць параўнанні мінскай Асмалоўкі з кварталам «Вулей» у Парыжы па прычыне наяўнасці мастацкіх студый і адпаведных магчымасцяў стварэння турыстычнай славутасці[10].

Спрэчкі наконт забудовы ў 2017—2019 гг.

У 2017 годзе планы на знос і забудову Асмалоўкі адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска вынесла на грамадскае абмеркаванне (23 чэрвеня—27 ліпеня 2017 г[11]). Гэта выклікала абурэнне жыхароў Асмалоўкі[12] і рэзананс у СМІ[13][14][15][16]. На Change.org[17] i Petitions.by[18] пачаўся збор подпісаў за захаванне Асмалоўкі як гістарычнай каштоўнасці. 21 ліпеня 2017 года на пасяджэнні Мінгарвыканкама было вырашана адкласці планы па забудове Асмалоўкі, што некаторымі актывістамі было ўспрынята як перамога[19]. Пазней Мінгарвыканкам заявіў, што праектаванне дэталёвага плана адкладзенае да зацвярджэння забудовы з прэзідэнтам Беларусі[20]. У канцы года з’явілася інфармацыя, што некалькі архітэктараў склалі альтэрнатыўны план забудовы Асмалоўкі[21].

12 лістапада 2018 года пастановай № 68 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у межах пр. Машэрава і вул. Старавіленскай, Кісялёва, Багдановіча, Куйбышава, Пашкевіч, Чычэрына і Камуністычнай[22]. Паводле дадзенага праекта кварталы Асмалоўкі трапілі ў зону рэгулявання забудовы, дзе забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў наяўных гістарычных будынкаў[22].

У 2018-2019 гадах былі праведзеныя работы па рамонце фасадаў усіх будынкаў кварталаў. Па выніку праведзеных прац быў вернуты гістарычны каларыт забудовы[23].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads