Аснежыцы
аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асне́жыцы[2] (трансліт.: Asniežycy, руск.: Оснежицы) — аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км ад Пінска.
Remove ads
Гісторыя
- XVI ст. — вёска у складзе маёнтка Даўгердзішкі, належаў Завішы, што адзначана ў прывілеі каралевы Боны ад 1524 г.
- 1557 г. — Аснежыцы пераходзяць ад Крыштафа і Яна Завішы да Макара Марціновіча.
- 1592 г. — вёскай валодае Ежы Карэнгі.
- XVII — канец XVIII ст. — вёскай валодаюць пінскія езуіты, потым перайшла да гродскага суддзі Адама Скірмунта, які атрымаў яе па прывілеі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- XIX ст. — вёску складалі два паселішчы (у адным з іх 36 двароў, у другім — 16).
- Пачатак XX ст. — дзейнічала народнае вучылішча, ператворанае ў міжваенны перыяд у трохкласную пачатковую школу.
- 3 чэрвеня 1957 г. — створаны Аснежыцкі сельсавет
- З 1970-х гг. — вёска забудоўваецца паводле праекта БелНДІдзіпрасельбуд (архітэктар Н. Нядзелька, інжынер В. Хандохін), фарміруецца архітэктурнае аблічча пасёлка гарадскога тыпу.
- 1998 г. — у вёсцы налічвалася 375 гаспадарак, 1185 жыхароў.
- 29 лютага 2008 г. — вёска Аснежыцы ператворана ў аграгарадок[3].
- 29 снежня 2010 г. — да аграгарадка далучаны пасёлак Дружны[4].
Remove ads
Адукацыя
Працуе сярэдняя школа і яслі-сад.
Славутасці

- Бюст У. А. Ралько (1981) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000548
- Капліца-калона Святога Яна Хрысціцеля (1775).
- Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна
Страчаная спадчына
- Людміла Мікалаеўна Журбіла (1934—2019) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна
- Кацярына Парфір’еўна Ляснічая (1933—2022) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Любоў Ціханаўна Мазоль (1923—2007) — Герой Сацыялістычнай Працы
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Асне́жычы
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads