Асноўныя адзінкі СІ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асноўныя адзінкі СІ
Remove ads

СІ (SI, Le Système International d'Unités) — міжнародная сістэма адзінак, сучасны варыянт метрычнай сістэмы. Яна вызначае сем асноўных адзінак вымярэння, якія з'яўляюцца асновай для астатніх адзінак СІ. Асноўныя адзінкі вымярэння СІ і іх велічыні[1]:

Thumb
Сем асноўных адзінак СІ і залежнасць іх вызначэнняў

Назвы і абазначэння ўсіх адзінак СІ пішуцца маленькімі літарамі (напрыклад, метр і яго абазначэнне м). У гэтага правіла ёсць выключэнне: абазначэння адзінак, названых прозвішчамі вучоных, пішуцца з вялікай літары (напрыклад, ампер пазначаецца сімвалам А).

Многія пазасістэмныя адзінкі, такія як, напрыклад, тона, гадзіна, літр і электронвольт не ўваходзяць у СІ, але яны «дапускаюцца да ўжывання нараўне з адзінкамі СІ»[2].

Remove ads

Асноўныя адзінкі СІ. Табліца.

Больш інфармацыі Адзінка, Пазначэнне ...
Remove ads

Будучыя змены

З моманту прыняцця Метрычнай канвенцыі ў 1875 вызначэння асноўных адзінак вымярэння некалькі разоў змяняліся. З пераазначэння метра 1960, кілаграм застаўся апошняй адзінкай, якая вызначаецца не як уласцівасць прыроды, а як фізічны артэфакт. Тым не менш, моль, ампер і кандэла таксама прывязаныя да плацінава-ірыдіевага эталона, якія знаходзяцца ў сховішчы. Доўгі час метралогія шукала шляхі для вызначэння кілаграма фундаментальнымі канстантамі, таксама, як метр вызначаецца праз хуткасць святла.

У 21-м стагоддзі Канферэнцыя па мерах і вагам (1999 г.) прапанавала афіцыйна прыкласці ўсе намаганні і рэкамендавала «Нацыянальным лабараторыям працягнуць даследаванні для прывязкі масы да фундаментальных або масавых канстант для вызначэння масы кілаграма.» Большасць чаканняў звязваюць з пастаяннай Планка і лікам Авагадра.

У 2005 годзе Міжнародны камітэт мер і вагаў (CIPM) зацвердзіўшы падрыхтоўку да новых пастановаў кілаграма, ампера і кельвіна, таксама адзначыў магчымасць новага вызначэння моля, заснаванага на ліку Авагадра [3]. 23. Генеральная канферэнцыя па мерах і вагам (CGPM) у 2007 годзе вырашыла адкласці ўзаконьванне любых змен да наступнай канферэнцыі ў 2011 годзе.[4]

У тлумачальнай запісцы, адрасаванай CIPM, у кастрычніку 2009 года,[5] прэзідэнт кансультатыўнага савета CIPM па адзінках пералічыў нявызначанасці фізічных фундаментальных канстант пры выкарыстанні бягучых азначэнняў і тых, якімі гэтыя нявызначанасці стануць пры выкарыстанні новых прапанаваных азначэнняў адзінак. Ён рэкамендаваў CIPM прыняць прапанаваныя змены ў «вызначэнні кілаграма, ампера, кельвіна і моля, каб яны лаяліся праз велічыні фундаментальных канстант h[6], e[7], k[8], и NA».[9]

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. The SI brochure Апісанне СІ на сайце Міжнароднага бюро мер і вагаў
  2. Ian Mills, President of the CCU. Thoughts about the timing of the change from the Current SI to the New SI. CIPM (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 23 лютага 2010.
  3. Заряд электрона
  4. Пастоянная Больцмана
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads