Асніца

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асні́ца[1] (трансліт.: Asnica, руск.: Осница) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Вёска знаходзіцца ў 2 км ад аўтадарогі ЛунінецПінск (P8). Чыгуначная станцыя «Парахонск» на лініі БрэстЛунінец.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Станцыя Парахонск у 1918 годзе

У XVII ст. кароль Ян III Сабескі ўрочышчам Асніца ўзнагародзіў за ваенную заслугу ротмістра Мірона Літаіновіча, прадстаўніка мясцовай шляхты. З часам тут узнікла паселішча. Да Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся хутар, працавалі млын і лесапільны завод. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск[2]. На пачатак 1998 года ў вёсцы налічвалася 49 двароў, 76 чалавек.

Remove ads

Медыцына

У Асніцы працуе Парахонская участковая бальніца.

Насельніцтва

  • 2009 год — 52 жыхары
  • 1999 год — 75 жыхароў
  • 1998 год — 76 жыхароў, 49 двароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Во́сніца
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads