Асташкавіцкі сельсавет (Светлагорскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аста́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асташкавічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпавіцкі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпавічы. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асташкавічы, сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Давыдаўскага сельсавета перададзена вёска Асінаўка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 26 верасня 2006 года ў склад Сасноваборскага пассавета перададзена вёска Асінаўка[2].
Remove ads
Геаграфія
- Агульная плошча: 634 га
- Размяшчэнне: у паўднёва-ўсходняй частцы Светлагорскага раёна
- На захадзе сельсавета праходзіць чыгуначная лінія Жлобін - Калінкавічы са станцыяй Астанкавічы.
- Мяжуе:
- на паўночным усходзе — з Баравікоўскім сельсаветам
- на поўначы — з Сасноваборскім сельсаветам
- на захадзе — з Давыдаўскім сельсаветам
- на поўдні — з Калінкавіцкім раёнам
- на ўсходзе — з Рэчыцкім раёнам
- Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Н4162 · Н5008 · Н5009 · Н5010 · Н5029 · Н5035
- Рэкі: выток Жардзянкі
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1334 чалавекі[3], з іх 91,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 845 чалавек[5].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads