Астраханская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астраханская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, у Паўднёвай федэральнай акрузе. Вобласць размешчана на Прыкаспійскай нізіне ў месцы упадзення Волгі ў Каспійскае мора. Мяжуе з Валгаградскай вобласцю — на поўначы, з Калмыкіяй — на захадзе, з Казахстанам — на ўсходзе.
Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Астрахань. Вобласць была ўтворана 27 снежня 1943 года.
Нацыянальны склад: рускія (70,0 %), казахі (14,3 %), татары (7,0 %), украінцы (1,2 %), чачэнцы (1 %).
Remove ads
Прырода
Вобласць размяшчаецца ў межах Прыкаспійскай нізіны з Волга-Ахтубінскай поймай і дэльтай Волгі. Паверхня раўнінная, большая частка тэрыторыі ніжэй за ўзровень мора, ад −2,7 м на поўначы да −27,5 м на поўдні. Характэрны ўзгоркавыя падняцці (саляныя купалы вышынёй да 150 м) і Бэраўскія бугры ў дэльце Волгі.
Карысныя выкапні: кухонная соль, гіпс, нафта, газ, бішафіт.
Вялікую частку тэрыторыі вобласці займае паўпустыня. Паўпустынныя тэрыторыі выкарыстоўваюць пераважна пад пашы.
Клімат рэзка засушлівы з нарастаннем засушлівасці з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −10 °C на поўначы да −6 °C на поўдні, сярэдняя тэмпература ліпеня — каля 25 °C. Ападкаў каля 200 мм за год.
Галоўная рака Волга (з Ахтубай) падзяляецца на мноства рукавоў (больш за 800, найбольшыя — Бахтэмір, Болда, Бузан), якія ўтвараюць яе складаную дэльту. На тэрыторыі вобласці знаходзяцца шматлікія прэсныя (ільмені) і мінеральныя азёры, самае вялікае салёнае возера — Баскунчак.
У раслінным покрыве пераважаюць злакі (кавыль, ціпчак, жытнік), палын і салянкі паўпустыняў на светла-каштанавых саланцаватых і бурых глебах.
У Волга-Ахтубінскай пойме і дэльце Волгі растуць пойменныя лясы, лугавая расліннасць на алювіяльных глебах; трапляюцца лотас, чылім (вадзяны арэх), зараснікі трыснягу. У водах жывуць больш за 50 відаў рыб, каля 30 — прамысловыя.
На тэрыторыі вобласць размешчаны Астраханскі запаведнік.
Remove ads
Гаспадарка
Асноўныя галіны прамысловасці — лёгкая (трыкатажная, швейная, гарбарна-абутковая, футравая), харчовая (рыбная, агароднінакансервавая, мясная, саляная), машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне, суднарамонт).
Развіты дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, нафтагазаздабыўная і хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Сельская гаспадарка ў Астраханскай вобласці прадстаўлена пасевамі збожжавых, вырошчваннем агародніны, садавіны, бахчавых. Асноўныя культуры — рыс, памідоры, кавуны (на арашальных землях). Развіты мяса-воўнавая авечкагадоўля і мяса-малочная жывёлагадоўля.
Remove ads
Транспарт
Развіты рачны і марскі транспарт. Порт — Астрахань. Чыгуначныя лініі Астрахань — Саратаў, Астрахань — Верхні Баскунчак — Валгаград, Астрахань — Гур’еў, аўтадарогі Астрахань — Валгаград, Астрахань — Эліста і Астрахань — Кізляр.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Буйнейшыя гарады: Астрахань, Ахтубінск, Знаменск.
Муніцыпальныя раёны
Вобласць падзяляецца на 11 раёнаў.
Remove ads
Вядомыя асобы
Зноскі
- Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 24 кастрычніка 2016.
- Бабушкин побеждает на выборах губернатора Астраханской области с 75,64% голосов // Коммерсантъ — Коммерсантъ, 2019. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X
- Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (XLSX). Архівавана 24 студзеня 2020. Дата обращения: 1 сентября 2022. Архивировано 1 сентября 2022 года.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads